![]() |
|
|
Навигация
Реклама
Ресурсы в тему
Реклама
|
1 ноября 2003 Европейская Коалиция «Свабодная Беларусь» была образована в Минске (фото)
Под Декларацией о создании Европейской Коалиции «Свабодная Беларусь» поставили свои подписи, в общей сложности, около двадцати партий, организаций, объединений, гражданских инициатив и граждан Беларуси (подробнее http://www.charter97.org/bel/news/2003/11/01/eu). Текст Декларации о создании Европейской Коалиции «Свабодная Беларусь» подписали представители следующих партий, организаций, объединений и гражданских инициатив: Женская партия «Надзея»; Белорусский женский форум; Женский координационный центр; Женское объединение “Адраджэнне Айчыны”; Белорусская ассоциация женщин-юристов; Гражданская инициатива «Мы помним» (Ирина Красовская и Светлана Завадская); Белорусское отделение общественной организации «Еўрапейскі рух»; Белорусское отделение общественной организации «Европейский дом»; Республиканское общественное объединение «Частная собственность»; Молодежный центр «Волат» (Борисов); Гражданская инициатива «Маладзечанская талака» (Молодечно); Экологическая гражданская инициатива «Терра Конвенция»; Общественное объединение «Молодые социал-демократы»; Республиканский стачком предпринимателей; Гражданская инициатива «Белорусская солидарность»; Международный фонд имени Ефросинии Полоцкой; Белорусская социал-демократическая партия «Народная Грамада»; Демократический блок «Свабодная Беларусь». Под Декларацией лично подписался депутат Верховного Совета 13 созыва, правозащитник Валерий Щукин и известный белорусский юрист Галина Дребезова (г.Брест), (г.Гродно) Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, ініцыятыў і палітычных партый, усведамляючы важнасць гістарычнага выбару, перад якім апынулася наша краіна ў сувязі з пашырэннем Еўрапейскага Саюза; памятаючы аб гвалтоўна перарванай два стагоддзі таму еўрапейскай традыцыі і еўрапейскіх каштоўнасцях беларускага народа; разумеючы важнасць еўрапейскага выбару для духоўнага, сацыяльнага, эканамічнага, палітычнага і нацыянальнага развіцця беларускага народу і дзяржавы; улічваючы еўрапейскія сімпатыі большасці беларускага грамадства; зважаючы на еўрапейскую арыентацыю ўсіх без выключэння суседзяў Беларусі; выказваючы свою нязгоду з антыеўрапейскай палітыкай і дзеяннямі сённяшніх беларускіх улад, заяўляем аб аб’яднанні нашых намаганняў дзеля інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Саюз шляхам стварэння Еўрапейскай Кааліцыі “Свабодная Беларусь”. Задачамі Еўрапейскай Кааліцыі з’яўляюцца: - фармаванне грамадскай думкі на карысць інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Саюз; - садзейнічанне фармаванню ў Беларусі дэмакратычнай дзяржавы і адкрытага грамадства, пабудаванага на прынцыпах свабоды, салідарнасці, грамадзянскай актыўнасці; - інфармаванне структур Еўрапейскага Саюза і грамадскасці краін-удзельніц ЕС аб еўрапейскіх сімпатыях і еўрапейскіх традыцыях беларускага народа, - прыцягненне ўвагі грамадскасці да ідэй і каштоўнасцей аб’яднанай Еўропы ў сацыяльнай, эканамічнай, прававой, культурнай галіне, еўрапейскага вопыту арганізацыі дзяржаўнай і гаспадарчай практыкі і сацыяльнай сферы; - адраджэнне ў Беларусі традыцый і каштоўнасцей еўрапейскага шляху развіцця; - спрыянне адкрытаму абмеркаванню ў грамадстве праблем інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Саюз. Свае задачы Еўрапейская Кааліцыя будзе вырашаць шляхам: - падрыхтоўкі і распаўсюджання інфармацыйных матэрыялаў, прысвечаных гісторыі ЕС, яго структурам, мэтам, функцыям, дасягненням; - правядзення навуковых і навукова-практычных семінараў, канферэнцый, круглых сталоў; - правядзення публічных акцый, прысвечаных інтэграцыі Беларусі ў ЕС; - вывучэння грамадскай думкі па праблеме ўваходжання Беларусі ў ЕС; - арганізацыі кантактаў і паездак прадстаўнікоў розных прафесійных груп у краіны ЕС і з гэтых краін у Беларусь; - распаўсюджвання інфармацыйных матэрыялаў у краінах ЕС і арганізацыі інфармацыйных сустрэч з прадстаўнікамі структур ЕС і ўрадаў краін ЕС з мэтай тлумачэння еўрапейскай скіраванасці беларускага грамадства; - стварэння выбарчых блокаў еўрапейскай скіраванасці. Еўрапейская кааліцыя з’яўляецца адкрытай да далучэння ўсім, хто падзяляе яе ідэалы. Мы, удзельнікі Еўрапейскай Кааліцыі, заяўляем аб сваёй рашучасці рэалізаваць еўрапейскую будучыню для нашай краіны. Жыве Беларусь! г.Мінск 1 лістапада 2003 г.
|
Реклама
Новости Беларуси
Счетчики
|