Навигация
Реклама
Ресурсы в тему
Реклама
|
2 октября 2007 У Беларусі бастуюць 30 тысяч прадпрымальнікаў2 кастрычніка у Беларусі адбываецца аднадзённая забастоўка прадпрымальнікаў. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня аргкамітэту па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў па ўсёй Беларусі ў акцыі узялі ўдзел да 30 тысячаў прадпрымальнікаў. Найбольш вылучыліся такія гарады як Слуцк, Пінск, Баранавічы, Слонім, Светлагорск, Барысаў, дзе спынілі працу да 90% прадпрымальнікаў. У сталіцы цалкам адмовіліся працаваць прадпрымальнікі гандлёвых цэнтраў “Эўропа”, “Зеркало”, “Мір моды” (Ждановічы), часткова не працуе Камароўка, “Імпульс” ды шэраг іншых гандлёвых цэнтраў. Раніцай на тэрыторыі гандлёвага цэнтру “Паркінг” адбыўся мітынг. Са словаў каардынатара аргкамітэту па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" па г. Менску Аляксандра Таўстыка, прадпрымальнікі называюць гэтую акцыю не забастоўкай, а святам свабоднага прадпрымальніцтва.
|
Реклама
Новости Беларуси
Счетчики
|